Перайсці да зместу

Варгі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Варгі (англ.: Wargs, варыянт перакладу — воргі) — у творчасці Толкіна вялізныя ваўкі, якія насяляюць бязлюдныя землі даліны ракі Андуін і ў Глухаманне (англ.: Wilderness).

У адрозненне ад вядомых у Толкіна ваўкалакаў, варгі з'яўляюцца звычайнымі істотамі з плоці і крыві, а не духамі ў абліччы ваўкоў.

Варгі ў творчасці Толкіна

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню варгі згадваюцца ў «Хобіце» пры апісанні падзей, якія мелі месца пасля таго, як гномы на чале з Гандальфам і Більба Торбінсам выбраліся з пячор Туманных гор, ратуючыся ад гоблінаў.

З тэксту «Хобіта» відавочна, што варгі, як і звычайныя ваўкі — жывёлы сацыяльныя, але пры гэтым валодаюць пэўнымі зародкамі розуму. Напрыклад, у варгаў існуе прымітыўная «мова»:

... У цэнтры сядзеў велічэзны шэры воўк і казаў на жудаснай мове варгаў. Гандальф разумеў мову варгаў, Більба не, але і так можна было здагадацца, што гаворка ідзе толькі пра жорсткія і злыя справы. Час ад часу варгі хорам адказвалі шэраму важаку, і кожны раз, чуючы іх жудасны рык, хобіт ледзь не падаў ад страху з хвоі...

Наколькі вядома, варгі Серадзем'я заўсёды выступалі на баку сіл Цемры, як правіла, у саюзе з гоблінамі (оркамі), часта дагаворваліся з імі аб агульных набегах, калі оркам трэба было папоўніць запасы харчоў і рабоў, а варгі былі галоднымі. Таксама яны выступалі ў якасці верхавых жывёл, дазваляючы оркам ехаць на сваіх спінах. Пра такіх воўчых коннікаў згадваецца ў апісанні Бітвы Пяці Воінстваў у кнізе «Хобіт»; таксама ў другой кнізе рамана «Уладар Пярсцёнкаў» згадваецца пра тое, што оркі — верхавыя на ваўках служылі Саруману:

... Я бачыў, як яны ішлі: оркі за оркамі, чорныя стальныя полчышчы, і верхавыя - на велічэзных ваўках.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy