Перайсці да зместу

Эамер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эамер
Éomer
Раса Чалавек
Пол Мужчынскі
Месца пражывання Эдарас

Э́амер (англ.: Éomer) — герой твора Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў», сын Эомунда, брат Эавін і пляменнік кароля Тэадэна.

Імя «Эамер», магчыма, паходзіць ад старажытнаанглійскіх каранёў, якія азначаюць «конь» і «слаўны». Тасама яго называлі «Эадзіг», што на старажытнаанглійскім азначае «шчаслівы, благаславенны, квітнеючы, багаты».

Эамер нарадзіўся ў 2991 г. Трэцяй Эпохі. Яго маткай была Тэадвін, сястра кароля Тэадэна. У 3002 г. бацька Эамера загінуў, а неўзабаве захварэла і памерла маці. Тэадэн забраў Эамера і яго сястру Эавін да сябе і выхоўваў як сваіх сына і дачку.

Эамер быў падобны да сваіх продкаў, але быў вышэй, чым часцей за ўсё бываюць рахірым, атрымаўшы гэту рысу ад сваёй бабулі па маці, Морвен Лосарнахскай.

Удзел у падзеях Вайны Пярсцёнка

[правіць | правіць зыходнік]

У бытнасць военачальнікам (трэцім маршалам) Рохана Эамер сур'ёзна ўспрыняў становішча, якое склалася ў Рохане да 3018-3019 гг. Трэцяй Эпохі, і, нягледзячы на перашкоды з боку тайнага каралеўскага саветніка Грымы Чарвявуста, намагаўся зрабіць усё, што было ў яго сілах, дзеля падтрымкі баяздольнасці роханскага войска і абароны межаў ад нападаў з боку оркаў Сарумана. Менавіта таму ён — у парушэнне каралеўскага загаду, пераданага Грымам — вясной 3019 года знішчыў са сваім эарэдам атрад оркаў под кіраўніцтвам Углука і Грышнака і мімаволі спрыяў вызваленню ўзятых оркамі ў палон членаў Брацтва Пярсцёнка — хобітаў Піпіна і Мэры. Пасля бітвы яго атрад сутыкнуўся з Арагорнам, Легаласам і Гімлі, якія пераследавалі оркаў, і зноў, у парушэнне дзеючых загадаў, Эамер пакінуў падазроных чужынцаў жывымі і нават забяспечыў іх канямі з-пад забітых воінаў сваёй дружыны.

«Самаўпраўства» Эамера не сышло яму з рук: пасля вяртання ў Эдарас ён (па навушчэнні Грымы) быў адхілены ад кіравання і пасаджаны пад варту, дзе і знаходзіўся да прыбыцця ў сталіцу Гандальфа разам з яго спадарожнікамі. Пасля ацалення Тэадэна і выгнання Грымы ён быў адноўлены ў сваіх правах і разам з каралём удзельнічаў у абароне Хельмавай Падзі ад войск Сарумана — урук-хаяў і дунландцаў. Пасля разгрома войск Сарумана суправаджаў Гандальфа і Тэадэна ў Ізенгард.

У Бітве на Пеленорскіх палях прыняў кіраванне пасля гібелі Тэадэна і атакай на юг аб'яднаўся з войскам Арагорна. Удзельнічаў у Бітве каля Чорнай Брамы Мордара. Пацвердзіў клятву Эарла Арагорну ў абмен на пацверджанне ўладання землямі Рохана. Пасля смерці Тэадэна стаў каралём.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy