Герб Швецыі
Герб Швецыі афіцыйна існуе ў двух варыянтах - вялікі (stora riksvapnet) і малы (lilla riksvapnet).
Шчыт
[правіць | правіць зыходнік]Шчыт падзелены на чатыры поля. У першым і чацвёртым (верхнім левым і ніжнім правым) палях размешчана па тры шведскіх каралеўскіх кароны. У другім і трэцім (верхнім правым і ніжнім левым) палях намаляваны традыцыйны леў дынастыі Фалькунгаў. Малы шчыт у сярэдзіне — герб дынастыі Бернададтаў.
Шчытадзержацелі.
[правіць | правіць зыходнік]Шчыт падтрымліваюць два льва з раздвоенымі хвастамі, на іх галавах шведская каралеўская карона. Пысы львоў адкручаныя ад шчыта. Леў на працягу стагоддзяў быў важным элементам шведскай геральдыкі і асабліва дзяржаўнага герба.
Каралеўскія ордэны
[правіць | правіць зыходнік]Шчыт можа быць упрыгожаны каралеўскімі ордэнамі. Вялікі герб заўсёды ўпрыгожваецца ордэнам Серафімаў — вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Швецыі.
У адрозненне ад малога герба, які можа быць акружаны толькі ордэнам Серафімаў, вялікі герб можа быць акружаны ўсімі або любым з чатырох каралеўскіх ордэнаў. Часцей выкарыстоўваюцца ўсё — Паўночнай Зоркі, Вазы і Мяча. Ордэн Карла XIII можа таксама атачаць шчыт.
Ордэны размяшчаюцца ў наступным парадку (меней ганаровы перад больш ганаровым): Карла XIII, Ваза, Палярнай Зоркі, Сворд, Серафіма.
Малы герб
[правіць | правіць зыходнік]Малы герб уяўляе сабой сіні шчыт, увянчаны каралеўскай каронай, на якім намаляваныя тры кароны (дзве над адной). Шчыт можа быць акружаны стужкай ордэна Серафіма.
Малы герб звычайна выкарыстоўваецца ўрадам Швецыі і яго службамі. Да герба з ухвалы геральдычнай калегіі можа быць далучаны знак які азначае дзейнасць службы. Герб вышыты на ўсіх паліцэйскіх мундзірах.
Рэгуляванне выкарыстання.
[правіць | правіць зыходнік]Любое ўжыванне выявы двух карон над адной,як на малым гербе, рэгулюецца законам Швецыі (act 1970:498). Забароненае выкарыстоўваць герб у камерцыйных мэтах.