Еўрапейскі вяшчальны саюз
Еўрапейскі вяшчальны саюз, ЕВС (англ.: European Broadcasting Union, EBU; фр.: Union Européenne de Radio-Télévision, UER) — еўрапейская арганізацыя, найбуйнейшае аб’яднанне нацыянальных вяшчальных арганізацый у свеце. Галоўны офіс размешчаны ў Жэневе. ЕВС створаны 12 лютага 1950 23-ма еўрапейскімі тэле- і радыёкампаніямі міжземнаморскага рэгіёну.
Па стане на 2014 год у склад арганізацыі ўваходзяць 72 кампаніі-члены з 56 краін Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Блізкага Ўсходу[1]. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам ЕВС з 1993 года.
ЕВС з’яўляецца арганізатарам такіх штогадовых конкурсаў, як Еўрабачанне, Дзіцячае Еўрабачанне і Танцавальнае Еўрабачанне. Саюз таксама ўладальнік ўсёй інтэлектуальнай уласнасці, што вырабляецца ў рамках конкурсу Еўрабачанне.
28 мая 2021 года ЕВС прыпыніў членства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі[2]. 30 чэрвеня 2021 года Белтэлерадыёкампанію і зусім выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу[3].
Зноскі
- ↑ EBU - Active Members(недаступная спасылка). EBU. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2014. Праверана 4 чэрвеня 2014.
- ↑ Європейська мовна спілка призупинила членство Білорусі в організації (укр.). Детектор медіа (28 мая 2021). Праверана 28 мая 2021.
- ↑ Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2021. Праверана 1 ліпеня 2021.