Перайсці да зместу

Карыфей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Карыфе́й (грэч. κορυφαῖος) — у антычнай драме кіраўнік хору.

На ранняй стадыі трагедыя пачыналася з выхаду на архестру хору на чале з карыфеем — парода. Карыфею належаў уступны рэчытатыў ва ўрачыстых анапестах.

Карыфей ажыццяўляў кантакт паміж акцёрамі і хорам, ён дзвюма-трыма вершамі падводзіў вынік пачутаму маналогу, ці паведамляў пра прыход новага персанажа, ці наказваў таго, што пакідаў сцэну.

Пасля гэты тэрмін стаў выкарыстоўвацца для абазначэння людзей, якія дамагліся выдатных поспехаў у сваёй справе, часцей за ўсё ў мастацтве ці навуцы.

У балеце — танцуючы наперадзе кардэбалета, саліруючы танцор (танцоўшчыца).

  • В. Н. Ярхо «Семь дней в афинском театре Диониса». Москва, Лабиринт, 2004.-360 с.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy