Перайсці да зместу

Менгір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радстонскі маналіт. Вялікабрытанія

Менгіры — асобна стаячыя каменныя слупы, вышыня якіх дасягае 20 м і болей. Вядомы з каменнага векуЗаходняй Еўропе, Міжземнамор'і, на Каўказе і інш.).

Яны звычайна ставіліся вертыкальна паасобку або па некалькі ў комплексу па паралельных ці канцэнтрычных лініях. Слупы амаль неапрацаваныя, або выкананы ў выглядзе манументальных скульптурных выяў: у форме рыбіны (Арменія), галавы чалавека (Францыя), звера (Паўднёвая Сібір). Менгіры не былі непасрэдна звязаны з пахаваннямі і выконвалі самастойныя функцыі. Магчыма, яны абмяжоўвалі месца правядзення культавых абрадаў, былі аб'ектамі пакланенняў. Часам іх рады займалі значную тэрыторыю і выцягваліся на 2—3 км (Брэтань, Францыя).

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. — ISBN 978-985-01-0894-4
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy