Перайсці да зместу

Нос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нос чалавека
Нос сабакі

Нос — частка твару (у чалавека) альбо хмызы (у жывёлін), якая ўдзельнічае ў дыханні, абанянні, здабычы корму і стасункаў. За носам размяшчаецца нюхальная слізістая абалонка і пазухі. За насавой поласцю, паветра праходзіць праз глотку, а затым і ў астатнія органы дыхальнай сістэмы. У людзей, нос размешчаны ў цэнтры на твары, але ў большасці іншых сысуноў, ён знаходзіцца на верхнім кончыку пысы. У птушак нос сумешчаны з дзюбай, на верхняй паверхні якой знаходзяцца ноздры.

Добра ўсім знаёмая бачная частка носа, званая вонкавым носам, складаецца з кораня, спінкі, верхавіны і крылаў. Аснову вонкавага носа складаюць насавыя косці — лобны адростак верхняй сківіцы, латэральны храсток і вялікі крылападобны храсток носу, пакрытыя мышцамі, якія прызначаны для сціскання насавых адтулін і адцягвання дадолу крылаў носу. Нягледзячы на тое, што вонкавы нос і пакрыты такой жа скурай, як і твар, з-за вялікай колькасці сальных залоз скурнае покрыва ў гэтым месцы тоўстае і маларухомае.

Перш чым апынуцца ў насавой поласці, паветра спачатку трапляе ў яе напярэдадні. насавая перагародка, створаная вертыкальнай пласцінкай рашэцістай косці, сашнікам і храстком, падзяляе насавую поласць на дзве часткі. Нягледзячы на тое, што вонкава нос і выглядае сіметрычна, у многіх людзей насавая перагародка скрыўлена. Гэтае нязначнае адхіленне прынята лічыць нормай, хоць яно і ўяўляе сабой асіметрыю чэрапа.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy