Нікалае Тытулеску
Нікалае Тытулеску (рум.: Nicolae Titulescu; 4 сакавіка 1882, Краёва — 17 сакавіка 1941, Каны) — румынскі дыпламат, у розны час міністр фінансаў і замежных спраў, а таксама на працягу двух тэрмінаў прэзідэнт Генеральнай Асамблеі Лігі Нацый (1930-1932).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Краёва, сын адваката. Пасля заканчэння з адзнакай у 1900 годзе сярэдняй школы ў Краёве, ён вывучаў права ў Парыжы, атрымаўшы навуковую ступень. У 1905 годзе Тытулеску вярнуўся ў Румынію, працаваў прафесарам права ў Яскім універсітэце, а ў 1907 годзе пераехаў у Бухарэст.
Палітычная кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]Пасля румынскіх выбараў 1912 года, стаў дэпутатам Кансерватыўна-дэмакратычнай партыі на чале з Таке Іанеску, а праз пяць гадоў членам урада Брэціяну як міністр фінансаў.
Летам 1918 года разам з іншымі выдатнымі румынамі, - Таке Іанеску, Актавіянам Гогам, Траянам Вуем, Канстанцінам Міле - Тытулеску сфарміраваў у Парыжы Нацыянальны румынскі камітэт.
З 1927 па 1928 год быў міністрам замежных спраў.
Пачынаючы з 1921 года займаў пасаду пастаяннага прадстаўніка Румыніі ў Лізе Нацый у Жэневе. Ён двойчы, у 1930 і 1931 гадах, абіраўся прэзідэнтам гэтай арганізацыі. На гэтай пасадзе выступаў за захаванне стабільных граніц шляхам падтрымання міру паміж дзяржавамі, павагі да суверэнітэту і роўнасць усіх нацый у міжнароднай супольнасці, калектыўную бяспеку, а таксама прадухіленне агрэсіі.
Выгнанне і смерць
[правіць | правіць зыходнік]У 1936 годзе кароль Караль II звольніў Тытулеску з усіх афіцыйных пасад, папрасіўшы яго пакінуць краіну. Ён пасяліўся спачатку ў Швейцарыі, затым пераехаў у Францыю. Знаходзячыся ў ссылцы, Тытулеску працягваў шляхам правядзення канферэнцый і газетных артыкулаў прапагандаваць ідэю захавання міру. Вярнуўся ў Румынію ў лістападзе 1937 года, часткова дзякуючы высілкам Юліу Маніу.
У 1937 годзе зноў з'ехаў з Румыніі і знайшоў прытулак у Францыі. Памёр у 1941 годзе ў Канах пасля працяглай хваробы. У сваім завяшчанні ён прасіў пахаваць яго ў Румыніі.
У 1989 годзе, пасля падзення камуністычнага ўрада Румыніі падчас румынскай рэвалюцыі, апошняя воля Тытулеску стала магчымай. 14 сакавіка 1992 года яго рэшткі былі перапахаваны на могілках побач з царквой Святога Мікалая ў Брашове, пасля складанай юрыдычнай працэдуры, арганізаванай Жан-Полем Картэронам, французскім павераным Тытулеску.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Buzatu Gheorghe (coord), Titulescu și strategia păcii, Editura Junimea, Iași, 1982.
- «Dicționar biogr. de ist. a Romaniei», (Stan Stoica ș.a.), Meronia, 2008.
- Grecescu Ion, Nicolae Titulescu, Bucuresti, Editura Politică , 1980.
- Idem, Nicolae Titulescu — Concepția juridică și diplomatică, Scrisul Românesc, Craiova, 1982.
- Idem, Nicolae Titulescu — Documente confidențiale, Editura Academiei Române, București, 1992.
- Idem, Popa Vasile, Nicolae Titulescu — Gândirea juridico-diplomatică, Concernul PRESA, Editura Republicii Moldova, 1997.
- Macovescu George (coord.), Nicolae Titulescu — Docmumente Diplomatice, Editura Politică, București, 1967.
- ***, Nicolae Titulescu, Discursuri, Editura Științifică, București, 1967.
- Păunescu Emil, Potra George, Nicolae Titulescu-Nicolae Raicoviceanu, Mărturiile unui prietenii, Fundația Eurpeană Titulescu, București, 2003
- Oprea M. Ion, Nicolae Titulescu, Editura Științifică, București, 1966.
- «Pro și Contra Titulescu», ediția a II-a revăzută și adaugită. Editie ingrijita, selectie, cuvant inainte si postfata, note biografice, adnotari si explicatii, indice de George G Potra. 3 volume, Fundația Europeană Titulescu, 2003
- «Nicolae Titulescu: patriot sau tradator?» Архівавана 5 кастрычніка 2013., 15 Mai 2008, Nicolae Drăgușin, România liberă
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Nicolae Titulescu // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Опря И. М., Дипломатическая деятельность Николае Титулеску, Бухарест, 1970.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Vizionarismul lui N. Titulescu Архівавана 9 жніўня 2016., 10 Februarie 2012, Andreea Lupșor, Historia
- Nicolae Titulescu: De ce iubim Franța(недаступная спасылка), 4 februarie 2008, Jurnalul Național
- Enigma Titulescu, 5 august 2012, Serban Cionoff, Jurnalul Național
- Mandru ca sunt roman: Nicolae Titulescu, romanul care dadea candva lectii Europei, 26 octombrie 2012, Victor Pitigoi, Ziare.com
- Nicolae Titulescu: patriot sau tradator? Архівавана 5 кастрычніка 2013., 15 mai 2008, Nicolae Dragusin, România liberă
- Міністры замежных спраў Румыніі
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Краёве
- Памерлі 17 сакавіка
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Канах
- Пахаваныя на могілках Гран-Жас
- Пахаваныя ў Румыніі
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Збавіцеля
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Міністры фінансаў Румыніі