Перайсці да зместу

Рэспубліканская тапанімічная камісія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — спецыяльны навукова-кансультацыйны цэнтр па розных пытаннях тапаніміі.

Зацверджана ў 1991 годзе. Яе першачарговая задача — адраджэнне, захаванне і ўпарадкаванне беларускай тапаніміі, выпрацоўка навуковых крытэрыяў адносін да тапонімаў і іх лёсу, правілаў перадачы беларускай тапаніміі на іншыя славянскія і неславянскія мовы, прынцыпаў вяртання тапонімаў, якія маюць гістарычна-культурнае значэнне, выданне зборнікаў і метадычных дапаможнікаў па тапанімічнай праблематыцы. Старшыня камісіі — Ігар Лявонавіч Капылоў.

Прыярытэтныя напрамкі работы

[правіць | правіць зыходнік]

Сучасныя прыярытэтныя напрамкі работы:

  • стандартызацыя ўласных геаграфічных назваў на аснове прынцыпаў і падыходаў, распрацаваных Групай экспертаў ААН па геаграфічных назвах, з улікам нацыянальнай спецыфікі, традыцый і міжнароднага вопыту;
  • падрыхтоўка нарматыўных даведнікаў па тапаніміі Рэспублікі Беларусь з мэтай дасягнення адзінства і стабільнасці напісання геаграфічных назваў ва ўсіх сферах дзейнасці, а таксама ў мэтах стварэння поўнага рэестра стандартызаванай нацыянальнай тапаніміі і яе перадачы спосабам транслітарацыі на лацінскую і рускую графікі;
  • падрыхтоўка нарматыўна-прававых дакументаў (інструкцый, кодэксаў), скіраваных на фарміраванне і рэалізацыю адзінага падыходу да напісання, найменавання і перайменавання геаграфічных аб’ектаў, на забеспячэнне статуса нарматыўнасці даведнікаў і слоўнікаў, на ажыццяўленне перадачы тапаніміі памежных краін на беларускую мову;
  • захаванне геаграфічных назваў як часткі нацыянальнай гістарычна-культурнай спадчыны;
  • аказанне практычнай дапамогі дзяржаўным і грамадскім установам і арганізацыям, асобным грамадзянам.

За перыяд дзеяння камісіі распрацавана канцэпцыя нацыянальнай праграмы па ўпарадкаванню напісання ўласных геаграфічных назваў на беларускай і рускай мовах «Стандартызацыя беларускай тапаніміі» (аўтар В. П. Лемцюгова); створана шэраг нарматыўна-прававых дакументаў, у т.л. «Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта» (аўтары М. Ф. Віняцкі, В. П. Лемцюгова, А. І. Падлужны), інструкцыя па перадачы беларускіх геаграфічных назваў на рускую мову, тэхнічныя кодэксы ўстаноўленай практыкі са спосабамі і правіламі перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову. Падрыхтавана серыя нарматыўных даведнікаў «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» у шасці кнігах пад кіраўніцтвам і рэдакцыяй В. П. Лемцюговай.

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy