Сцяг Камбоджы
Выгляд
Сцяг Каралеўства Камбоджа | |
---|---|
Зацверджаны | 20 кастрычніка 1948 |
Адменены | 9 кастрычніка 1970 |
Паўторна заснаваны |
30 чэрвеня 1993 |
Прапорцыя | 2:3 |
Прапорцыі: 2:3. Уяўляе сабой палотнішча з трыма рознавялікімі гарызантальнымі палосамі сіняга і чырвонага колераў. Палосы размяшчаюцца наступным чынам: зверху сіняя (1/4 шырыні сцяга), далей чырвоная (1/2), ніжэй - сіняя (1/4 шырыні сцягу). На чырвонай паласе змешчана выява Храма Ангкор-Ват белага колеру.
Прыняты ў 1948 г. Адменены ў 1970 г. Адноўлены ў 1993 г. Сіні колер сцяга сімвалізуе манархічную ўладу, чырвоны - народ, белы - рэлігію (будызм і брахманізм). Храм Ангкор сімвалізуе Сусвет, вышэйшыя боскія сілы і каралеўскую ўладу (згодна з камбаджыйскімі традыцыямі, манарх з'яўляецца пасярэднікам паміж боствамі і людзьмі). Такім чынам, цэнтральны сімвал сцягу азначае трыяду - Рэлігія-Нацыя-Кароль.
Гістарычныя нацыянальныя сцягі
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг | Перыяд | Дзяржаўны лад |
---|---|---|
1863—1948 | Сцяг Камбоджы як пратэктарата Францыі | |
1942—1945 | Сцяг Камбоджы пры японскай акупацыі | |
1948—1970, 1993-цяпер. час | Сцяг Каралеўства Камбоджа | |
1970—1975 | Сцяг непрызнанай «Кхмерскай рэспублікі» пры Лон Ноле | |
1975—1979 | Сцяг «Дэмакратычнай Кампучыі» (рэжым Пол Пота) | |
1979—1989 | Сцяг Народнай рэспублікі Кампучыя (в'етнамская акупацыя) | |
1989—1991 | Сцяг Дзяржавы Камбоджа | |
1992—1993 | Сцяг пераходнай адміністрацыі ААН у Камбоджы |