Перайсці да зместу

Стымпанк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мадэль Ulorin Vex, апранутая ў касцюм у стылі постапакаліптычнага стымпанку, распрацаваны Kato.

Стымпа́нк, або парапа́нк — кірунак навуковай фантастыкі, які мадэлюе выдуманую цывілізацыю, што засвоіла ў дасканаласці механіку і тэхналогіі паравых машын. Як правіла, стымпанк мае на ўвазе альтэрнатыўны варыянт развіцця чалавецтва з выяўленай агульнай стылізацыяй пад эпоху віктарыянскай Англіі (другая палова XIX стагоддзя) і эпоху ранняга капіталізму з характэрным гарадскім пейзажам і кантрасным сацыяльным расслаеннем. Магчыма, аднак, і наяўнасць у творах стымпанку большай ці меншай долі элементаў фэнтэзі.

Да «панкаўскіх» кампанентаў стымпанку ставіцца асаблівы акцэнт на сапраўднай чалавечай прыродзе, якая кіруецца нізкімі запаламі — пажадлівасцю, гневам, ганарыстасцю, сквапнасцю і зайздрасцю. Агульны стыль стымпанку часцяком выглядае цынічным (груба-адкрытым) і песімістычным (антыўтапічным), аднак, дзякуючы камічным магчымасцям рэтрастылістыкі і альтэрнатыўнай гісторыі, шырока распаўсюджаныя і гумарыстычныя, парадыйныя матывы.

Скульптура павука ў стылі стымпанк, аўтар — Daniel Proulx

Тым не менш існуе нямала твораў з процілеглай скіраванасцю — рамантыка, драматызм высокіх пачуццяў, нават элементы ўтопіі.

Рэаліі стымпанкавай стылістыкі — «старадаўнія» аўтамабілі, лакаматывы, тэлефоны і т. р., анахранічна ўпісаныя ў больш (або менш) «старадаўні» антураж, лятаючыя караблі-дырыжаблі, механічныя робаты — часам уваходзяць у знарочыста казачныя і нават дзіцячыя творы.

У цяперашні час у грамадскім асяроддзі і масавай культуры назіраюцца з’явы, якія дазваляюць казаць аб стымпанку як пра субкультуру, якая фарміруецца[1]. Стыль «стымпанк» усё шырэй распаўсюджваецца ў графіку, ілюстрацыі, скульптуры, дызайне і нават у сферы камп’ютарных гульняў.

Папярэднікі стымпанку

[правіць | правіць зыходнік]
Жнівеньскі выпуск (1927 г.) часопісу Amazing Stories, з малюнкамі па творах Герберта Уэлса

У якасці «сыравіны» дзеля фантазіі аўтары стымпанку выкарыстоўваюць творчасць пісьменнікаў-фантастаў, мастакоў, вынаходнікаў, а таксама фальсіфікатараў XIX ст.

  • Герберт Уэлс — англійскі пісьменнік-фантаст (1866—1946);
  • Жуль Верн (1828—1905) — французскі пісьменнік, аўтар прыгодніцкай літаратуры і фантастыкі;
  • Альбер Рабіда (1848—1926) — французскі пісьменнік і мастак, аўтар футурыстычных твораў;

Прадстаўнікі жанру

[правіць | правіць зыходнік]
Фотаздымак са стымпанкаўскімі касцюмамі і дэкарацыямі

Парамагія — жанр, які ўтвараецца на скрыжаванні стымпанку і фэнтэзі; верагодна, з’яўляецца відам тэхнафэнтэзі. Мадэлюе сусветы, у якіх паравыя тэхналогія суіснуюць с магіяй і расамі, тыповымі дзеля фэнтэзійнай літаратуры (эльфы, гномы, оркі і інш). Прыклады: «Вялікі эліпс» Полы Волскі, «Вакзал страчаных сноў» Чайны Мьевіля, «Месяц гоблінаў» і «Машына гномаў» Тэрэзы Эджэртан, камп’ютарня гульня «Arcanum».

Зноскі

  1. Kaye, Marco. Mom, Dad, I'm Into Steampunk(недаступная спасылка) (25 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2008. Праверана 5 жніўня 2015.
  2. СТИМПАНК: ЧТО ЭТО ТАКОЕ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2008. Праверана 5 жніўня 2015.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy