1987 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
Выгляд
1987 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- Адкрыццё Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора
- Рэспубліканская выстаўка «Краіна Саветаў», Мінск.
- Выстаўка «Маладосць рэспублікі», Мінск.
- Выстаўка «40 лет БДТМІ», Мінск
- Выстаўка аб’яднання «Галіна» на Рэспубліканскай выстаўцы плаката, Мінск
- Выстаўка мастакоў-удзельнікаў XI Рэспубліканскага семінара творчай моладзі, Гродна
- «Вясновыя песні звышчалавека», кватэрная выстаўка Артура Клінава, Мінск
- «Майстэрня мастака», выстаўка ў Рэспубліканскім доме работнікаў мастацтваў Беларускага тэатральнага аб’яднання, Мінск
- «Перспектыва», арт-праект ў выставачнай зале Беларускага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай інфармацыі, Мінск (пр-т Машэрава, 7). Сярод удзельнікаў — Людміла Русава, Адам Глобус, Ігар Кашкурэвіч
- «На Калектарнай», выстаўка групы «Форма». Інстытут Мінскграмадзянпраект, Мінск (вул. Калектарная, 20 а)
- Выстаўка аб’яднання «БЛО», «Дом кіно», Мінск
- 15 ліпеня — 31 ліпеня: выстаўка аб’яднання «Галіна» у Палацы культуры чыгуначнікаў, Мінск[1]. Удзельнікі ад аб’яднання «Галіна»: Аляксандр Тарановіч, Андрэй Бялоў, Дзмітрый Ярмілаў, Міхал Анемпадыстаў, Уладзімір Акулаў.
- 5 кастрычніка — 20 кастрычніка: выстаўка аб’яднання «Галіна» у Рэспубліканскім Доме работнікаў мастацтва Беларускага тэатральнага аб’яднання, Мінск[2]. Удзельнікі ад аб’яднання «Галіна»: Уладзімір Акулаў, Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Бялоў, Аляксандр Пашкевіч, Аляксандр Тарановіч, Дзмітрый Ярмілаў.
- 14 лістапада: адкрыццё першай персанальнай выстаўкі твораў Аляксандра Ісачова, Рэчыца[3]
З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]- Кніга «Беларуская кніжная графіка», афарміцель Мікола Ганчароў
- 1 лістапада — Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава
- 6 лістапада — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
- Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 25 чэрвеня — Павел Уладзіміравіч Хадаровіч, беларускі мастак, сын Уладзіміра Хадаровіча
- 3 лістапада — Пётр Мікалаевіч Кузьміч, беларускі мастак-эмальер, сын Мікалая Кузьміча
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 лютага — Уладзімір Сакалоў (нар. 1908), беларускі мастак-графік
- 30 верасня — Яфім Раяк (нар. 12(25) 1906), савецкі мастак–авангардыст, навучэнец Віцебскага мастацкага вучылішча
- 1 кастрычніка — Аляксандр Воінаў (нар. 1902), беларускі савецкі архітэктар, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
- 5 снежня — Аляксандр Ісачоў (нар. 1955), беларускі жывапісец
- Яўгенія Магарыл (нар. 1902) — расійский мастак-графік яўрэйскага паходжання, родам з Віцебску. Вучылася ў Віцебскім народным вучылішчы ў Марка Шагала і Казіміра Малевіча. Уваходзіла ў суполку Сцвяржальнікаў новага мастацтва, разам з імі пераехала ў 1922 годзе ў Петраград
Галерэя жывапісу
[правіць | правіць зыходнік]-
Віктар Шматаў «Беларуская кераміка»
-
Пётр Шарыпа «Вясновае срэбра»
-
Аляксей Кузьміч. «Тры мадонны»
Зноскі
- ↑ 1987 — выстава аб'яднання «Галіна» Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ 1987 — выстава групы «Галіна» Архівавана 26 лістапада 2016.
- ↑ Александр Исачёв (руск.)(недаступная спасылка)