Content-Length: 177464 | pFad | http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%83%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%81%D1%96%D1%82%D1%8D%D1%82

Вустэрскі ўніверсітэт — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Вустэрскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вустэрскі ўніверсітэт
англ.: University of Worcester
Арыгінальная назва англ.: University of Worcester
Заснаваны 1946
Год рэарганізацыі 2005
Краіна
Размяшчэнне Вустэр, Англія
Сайт worcester.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вустэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Worcester) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Вустэр.

У 1946 годзе ў Вустэры на месцы адной з былых ваенных баз, якія выкарыстоўваліся падчас Другой сусветнай вайны, быў створаны педагагічны каледж Бірмінгемскага ўніверсітэта. У 1970-х гадах Савет па нацыянальных акадэмічных узнагародах зацвердзіў кваліфікацыі Вустэрскага каледжа вышэйшай адукацыі. У 1992 годзе Ковентрыйскі ўніверсітэт пагадзіўся зацвердзіць курсы гэтай навучальнай установы. Каледж медыцынскіх сясцёр і акушэрства быў паглынут вучэльняй у 1995 годзе. У 1997 годзе Таемны савет пацвердзіў паўнамоцтвы ўстановы па прысваенне дыпломаў аб вышэйшай адукацыі, і пасля ён стаў называцца Вустэрскім універсітэцкім каледжам. У 2005 годзе Таемны савет надаў яму статус універсітэта. У верасні таго ж года ўстанова была перайменавана і атрымала сучасную назву. У 2010 годзе Таемны савет надаў універсітэту паўнамоцтвы па прысваенні і доктарскіх ступеняў. У тым жа годзе універсітэт адкрыў кампус у адрамантаваным былым лазарэце, каб стварыць там бізнес-школу.

  1. (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%83%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%81%D1%96%D1%82%D1%8D%D1%82

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy