Content-Length: 202594 | pFad | http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BC%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%81%D1%96%D1%82%D1%8D%D1%82

Дарэмскі ўніверсітэт — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Дарэмскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дарэмскі ўніверсітэт
англ.: Durham University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Durham University
Заснаваны 1832
Рэктар Karen O'Brien[d][1]
Студэнты 19 520[2]
Краіна
Размяшчэнне Дарэм, Англія
Сайт durham.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дарэмскі ўніверсітэт (англ.: Durham University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дарэм.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт заснаваны парламентскім актам у 1832 годзе і каралеўскай хартыяй у 1837 годзе. Гэта быў першы ўніверсітэт, які адкрыўся ў Англіі больш за 600 гадоў, пасля Оксфарда і Кембрыджа, і, такім чынам, з'яўляецца адной з устаноў, якія можна назваць трэцім найстарэйшым універсітэтам у Англіі. Яго асноўныя функцыі падзелены паміж акадэмічнымі дэпартаментамі ўніверсітэта і 17 каледжамі. У цэлым дэпартаменты займаюцца навуковымі даследаваннямі і навучаюць студэнтаў, у той час як каледжы нясуць адказнасць за іх умовы пражывання.

Універсітэт з'яўляецца членам Расэлаўскай групы брытанскіх даследчых універсітэтаў. Універсітэцкі кампус уключае ў сябе 63 будынкі, якія знаходзяцца ў спісе помнікаў Сусветнай спадчыны, пачынаючы ад замка ХІ стагоддзя да капліцы ў стылі ар-дэко 1930-х гадоў.

Зноскі









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BC%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%81%D1%96%D1%82%D1%8D%D1%82

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy