Content-Length: 143438 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BD

Саламон — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Саламон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саламон
іўр. שְׁלֹמֹה
Цар Ізраілю
Суд Саламона
3-і цар аб’яднанага Ізраільскага царства
Папярэднік Давыд
Наступнік Ерамаваам
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 990 да н. э.[1],
Памёр каля 931 да н. э.,
Нашчадкі Раваам, Мэнэлік
Сужэнец Наама[d], дачка фараона[d] і невядома
Бацька цар Давыд
Маці Батшэба

Саламон (па-габрэйску: שְׁלֹמֹה, па-грэцку: Σαλωμών, Σολωμών, па-лацінску: Solomon, па-арабску: سليمان‎; 965 да н. э.928 да н. э.) — трэці габрэйскі цар, легендарны кіраўнік аб’яднанага Ізраільскага царства ў 965 да н. э.928 да н. э., у пэрыяд ягонага найвышэйшага росквіту. Сын цара Давыда і Батшэбы, ягоны суправіцель ў 967 да н. э.965 да н. э. Лічыцца аўтарам «Кнігі Эклезіяста», кнігі «Песьня песьняў Саламона», «Кнігі Прыпавесьцяў Саламонавых», а таксама некаторых псалмоў. Падчас панаваньня Саламона ў Ерусаліме быў пабудаваны Ерусалімскі Храм — галоўная сьвятыня юдаізму.

Саламон ажыцьцявіў адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу й замест былога племяннога падзелу краіны ўвёў у ёй сыстэму акругаў, дзякуючы якой стварыўся разгалінаваны адміністрацыйны апарат. Устанавіў цьвёрдую сыстэму падаткаў, працоўную й воінскую павіннасьці, ажыцьцяўляў шырокае будаўніцтва гарадоў, умацаваў сталічны Ерусалім, а для ўзвышэньня ягонага дзяржаўна-палітычнага значэньня й цэнтралізацыі культу бога Яхве пабудаваў у сталіцы пышны храм, які быў задуманы яшчэ ягоным бацькам Давыдам. Пабудова гэтага храма мела вялікі ўплыў на разьвіцьцё навукі, мастацтва й грамадзкага жыцьця, бо цэнтралізацыя культу Яхве пацягнула за сабой рост культуры й грамадзкага дабрабыту. Пры ім пачалі пашырацца распрацоўка медных руднікоў і разьвіцьцё самых разнастайных і прафэсійна разгалінаваных рамёстваў і промыслаў.

Складаньне дыпляматычных зьвязаў з суседнімі дзяржавамі забясьпечыла Саламону й ягонага краіне мірныя ўмовы жыцьця, а ягоны шлюб з дачкой эгіпецкага фараона садзейнічаў умацаваньню міжнароднага становішча дзяржавы й шырокаму разьвіцьцю зьнешняга гандлю. Але далёка не пурытанскі вобраз жыцьця самаго валадара, які клапаціўся аб тым, каб праславіцца сваёй мудрасьцю й раскошай, ваеннымі калясьніцамі й вялікім конным войскам, шматлікімі целаахоўнікамі, побач з шырокім фронтам будаўнічых работ, сыстэмай абавязковых падаткаў, працаёмкіх і зьнясільваючых працоўных павіннасьцей прывялі да росту незадаволенасьці насельніцтва, асабліва сярод паўночных плямёнаў Ізраільска-Юдэйскага царства. Ужо пры жыцьці Саламона пачаліся паўстаньні эдаміцянаў і арамеянаў, а пасьля ягонай сьмерці выбухнула паўстаньне, у выніку якога адзінае Ізраільска-Юдэйскае царства спыніла сваё далейшае існаваньне й на ейнай тэрыторыі ўзьніклі два незалежныя царствы — Ізраільскае й Юдэйскае[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саламонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BD

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy