Палесьсе
Пале́сьсе (мясцовае: Полісьсе, па-ўкраінску: Полісся, па-польску: Polesie, па-расейску: Полесье) — гістарычна-этнічны[1] і фізыка-геаграфічны рэгіён, разьмешчаны на тэрыторыі Палескай нізіны. Палесьсе знаходзіцца ў складзе чатырох дзяржаваў: Беларусі, Украіны, Польшчы і Расеі. Агульная плошча Палесься складае каля 130 тыс. км².[2][3]
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палесьсе знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Ўсходнеэўрапейскай раўніны, пераважна паабапал беларуска-ўкраінскай мяжы, а таксама часткова ў Польшчы (Люблінскае ваяводзтва) і Расеі (Бранская вобласьць). Сярэдняя вышыня — 100—250 м над узроўнем мора.
Асноўныя рэкі — Прыпяць, Дняпро (у сярэдняй плыні), Дзясна.
Палесьсе — адна з найбольшых балотных тэрыторыяў у Эўропе. У 1960—1980-я значныя абшары Палесься былі асушаныя падчас мэліярацыі.
Беларускае Палесьсе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларускае Палесьсе займае паўднёвыя раёны Берасьцейскай і Гомельскай абласьцей. Падзяляецца на Заходняе і Ўсходняе Палесьсе. Умоўнай мяжой паміж Заходнім і Ўсходнім Палесьсем лічыцца Ясельда і Гарынь, а таксама дзялянка Прыпяці паміж вусьцямі гэтых рэчак[4]. Апроч таго, Беларускае Палесьсе таксама падзяляюць на Берасьцейскае, Прыпяцкае, Гомельскае ды Мазырскае[5]. Загародзьдзе — мясцовасьць на поўдні Берасьцейскай вобласьці, асноўная частка Берасьцейска-Пінскага Палесься[6].
Украінскае Палесьсе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Украінскае Палесьсе ўяўляе сабою шырокую амаль стокілямэтровую паласу на поўначы краіны і складае каля 19% ад усёй тэрыторыі Ўкраіны.[7] У залежнасьці ад разьмяшчэньня адносна Дняпра падзяляецца на правабярэжнае і левабярэжнае Палесьсе. Паводле прыродна-геаграфічных і адміністрацыйных (у залежнасьці ад Адміністрацыйнага падзелу Ўкраіны) асаблівасьцяў вылучаюць пяць фізыка-геаграфічных абласьцей: Валынскае Палесьсе, Жытомірскае Палесьсе, Кіеўскае Палесьсе, Чарнігаўскае Палесьсе і Ноўгарад-Северскае Палесьсе.[8]
Люблінскае Палесьсе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Польшчы да Палесься належаць некаторыя рэгіёны Люблінскага ваяводзтва, а менавіта даліна Буга ў раёне Волі-Ўргускай і Ленчыцка-Ўлодаўскае паазер'е (Люблінскае Палесьсе.[9] Заходняя мяжа Люблінскага Палесься праходзіць па рацэ Вепш.[1]
Бранска-Жыздрынскае Палесьсе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бранска-Жыздрынскае Палесьсе знаходзіцца на тэрыторыі Бранскай вобласьці Расеі.[1]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары Палесься завуцца палешукамі.[10] Тэрмін «палешук» зьяўляецца экзаэтнонімам і як саманазва жыхарамі Палесься амаль не ўжываецца.
У этнічным пляне найбольшую цікавасьць уяўляюць заходнія палешукі — усходнеславянская этнічная супольнасьць, якая валодае некаторымі прыкметамі самабытнага, але не сфармаванага этнасу.[11] Яшчэ ў XIX ст. шэраг дасьледнікаў (Мітрафан Доўнар-Запольскі, Д. Шэндрык) фіксавалі наяўнасьць у заходніх палешукоў адметных асаблівасьцяў у фізычным абліччы.
Юльян Талька-Грынцэвіч на аснове антрапалягічных рысаў вылучаў паляшукоў у самастойную групу, адрозную ад беларусаў і ўкраінцаў. Павал Шпілеўскі, сьвядома адрозьніваў «палескую мову» ад беларускай і даволі дакладна пазначыў межы яе распаўсюду.[12] Павал Чубінскі вылучаў Палесьсе як асобны этнаграфічны раён[1]. Павал Баброўскі прыйшоў да высновы, што палешукі — самастойны народ.[13]
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 1980-х некалькі энтузіястаў на чале з мовазнаўцам Міколам Шэляговічам заняліся кадыфікацыяй мовы на аснове паўднёваянаўскіх гаворак; аднак, у выніку справа скончылася практычна нічым у першую чаргу праз вузкую лякалізацыю абраных за аснову гаворак і мноства словаў, не характэрных для іншых гаворак Палесься.[14]
Іншыя значэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Таксама Палесьсем часта завуць раўнінныя тэрыторыі, уласьцівыя раёнам распаўсюду старажытных алювіяльных і флювіягляцыяльных адкладаў (галоўным чынам пяскоў) у краявой паласе мацерыковага зьледзяненьня Эўропы (напрыклад, Палеская нізіна, Мяшчэрская нізіна, раўніны ўсходніх раёнаў Польшчы).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Полещук Ю. Polexia.
- ^ Международный семинар «Стратегии защиты и использования водных ресурсов и биологическое разнообразие в Полесье». 29-30 Мая 2003. Пинск. Беларусь.
- ^ Плошча Палескай нізіны складае больш за 270 тыс. км². Рыбин Н. Н. Полесская низменность.
- ^ Климчук Ф. Д. Некоторые дискуссионные вопросы средневековой истории Надъясельдья и Погорынья(недаступная спасылка) // Palaeoslavica, XII (2004). No 1. Cambridge — Massachusetts. С. 5—28
- ^ Природа Белоруссии. Популярная энциклопедия. — Мн.: БелЭн 1986. — 600 с.: ил.
- ^ Общество «Загородье».
- ^ Заповедники Украины. Житомирская область.
- ^ Украинское Полесье.
- ^ Туристический путеводитель по Люблинскому воеводству.
- ^ Адсюль пайшло распаўсюджанае прозьвішча Палешук. Толдот Йешурун. Что означает фамилия Полищук?(недаступная спасылка)
- ^ Антонюк Г. Западные полешуки // Збудінне. № 6 (68). 1993
- ^ Шпилевский П. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю // Современник. 1853. Т. 39. N6. С. 75—98. Т. 40 N7. С. 1—20, 39—110; 1854. Т. 48. N11. С. 1—58; 1855. Т. 52. N7. С. 1—62.
- ^ Бобровский П. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Гродненская губерния. Спб., 1863. Ч.1. С. 621—623.
- ^ Коряков Ю. Б. Языковая ситуация в Белоруссии и типология языковых ситуаций. Диссертация на соискание ученой степени кандидата филологических наук. — Москва: МГУ им. М. В. Ломоносова, 2002. — С. 80—82.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антонюк Г. Западные полешуки // Збудінне. №6 (68). 1993
- Дынько А. Найноўшая гісторыя яцвягаў // ARCHE Skaryna. №6(11). 2000.
- Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX — нач. XX вв. в контексте Центрально-Восточной Европы. — Минск: БГУ, 2004.
- Цыхун Г. Пра заходнепалескую літаратурную мікрамову // Загародзьдзе-3: Матэрыялы навукова-краязнаўчай канфэрэнцыі «Палесьсе ў ХХ ст.» (1—4 чэрвеня, Беласток) / Укл. і аг. рэд. Ф. Клімука, А. Энгелькінг, В. Лабачэўская. — Менск: Тэхналёгія, 2001. — 320 с. — Наклад 320 ас. ISBN 985-458-034-2.
- Белорусское полесье // Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном экономическом и бытовом значении / Под ред. П. П. Семенова. Т. 3. Ч. 2. — СПб.—М., 1882.
- Бобровский П. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Гродненская губерния. — Спб., 1863. Ч. 1. С. 621—623.
- Булгаковский Д. Г. Пинчуки. Этнографический очерк // Записки Императорского Русского географического общества по отделению этнографии. Т. 13. Вып. 3. — СПб., 1890.
- Довнар-Запольский М. В. Белорусское Полесье: Сборник этнографических материалов. Вып. 1. — К., 1895.
- Киркор А. К. Долина Припети // Живописная Россия: Литовское и Белорусское Полесье. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 345.
- Полесье. Материальная культура // Бондарчик В. К., Кирчив Р. Ф. (отв. ред.). — Киев: Наукова думка, 1988.
- Сербов И. А. Поездки по Полесью 1911 и 1912 гг. — Вильна, 1914.
- Шпилевский П. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю // Современник. 1853. Т. 39. N6. С. 75—98. — Мн.: Беларусь, 2004.
|
|