Перайсці да зместу

Авары (Міжзем’е)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Авары (англ.: Avari) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна адзін з двух (разам з Эльдар) народаў эльфаў Серадзем'я. У адрознанні ад эльдар, якія адышлі з Оромэ ў Валінор ад берагоў возера Куівіэнен, авары нікуды не адыходзілі і засталіся жыць там. Яны адрынулі Кліч Валар і адмовіліся прыняць удзел у Вялікім Паходзе, таму ў перакладзе з квэнья іх назва азначае «адступнікі».

Аб авары (як і аб Усходзе Серадзем'я наогул) вядома няшмат. Існуе меркаванне, што народ кароля Трандуіла ў значнай сваёй частцы складаўся з авары. Таксама існуе меркаванне, што менавіта захопленыя ў палон авары паслужылі асновай для стварэння Мелькарам оркаў у Перадпачатковую Эпоху, задоўга да стварэння Сонца і Месяца.

У першай «Кнізе згубленых паданняў» (англ.: The Book of Lost Tales) расказвалася аб каралі авары па імені Ту (Tû), які вёў войны з Мелькарам і быў даволі магутным магам. Таксама расказвалася гісторыя аб тым, як адзін з эльфаў авары пранікнуў у нейкую даліну і знайшоў там дзяцей, якія спалі. Гэта былі людзі, якія яшчэ не абудзіліся і чакалі Сонца і Месяц. Ту забараніў эльфу будзіць гэтых дзяцей, асцерагаючыся гневу Ілуватара, але эльф не паслухаўся і ўсё ж абудзіў дваіх. Так першыя з людзей абудзіліся яшчэ да Сонца і Месяца.

Мова авары называлася аварын (англ.: Avarin), яна аказала вялікі ўплыў на фарміраванне ранняй мовы аданаўталіска.

На самай справе адной агульнай мовы ў авары няма, таму тэрмін «аварын» вельмі ўмоўны. Вядома шэсць моў авары, на кожнай з якіх вядома па адным слове: kindi, cuind, hwenti, windan, kinn-lai, penni. Азначаюць усе гэтыя шэсць слоў «эльфы», «квэндзі».

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy