Карс
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Карс (турэцк.: Kars, арм.: Կարս[2], асман. قارص[3]) — горад на ўсходзе Турцыі, адміністрацыйны цэнтр іл Карс. З 928 па 961 гады — сталіца Армянскага царства Баграцідаў, з 961 па 1064 гады — сталіца армянскага Карскага царства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Існуюць здагадкі, што Карс быў заснаваны ў IV стагоддзі, аднак, устойлівыя згадкі пра горад сустракаюцца ў армянскіх і візантыйскіх летапісах пачынаючы з IX стагоддзя[4].
Карс меў важнае значэнне ў дзяржаўным і грамадскім жыцці сярэднявечнай Арменіі, з’яўляўся цэнтрам правінцыі Вананд Айрарацкай вобласці. Горад таксама быў буйным цэнтрам рамяства і гандлю, праз яго ішлі шляхі міжнароднага гандлю. У 928—961 гг. з’яўляўся сталіцай Арменіі, у 961 годзе армянскі цар Ашот III пераносіць сталіцу ў Ані[5]. Пасля гэтага, у X—XI стст. Карс застаецца сталіцай армянскага Ванандскага, або Карскага царства (арм.: Կարս), якім кіруе малодшая галіна армянскай царскай дынастыі Баграцідаў.
У канцы XI стагоддзя захоплены Візантыяй, а пазней — сельджукамі. У канцы XII стагоддзя разам з часткай Паўночнай Арменіі вызвалены Закаранамі і ў складзе іх уладанняў увайшоў у межы Грузінскага царства[6]. У XVI стагоддзі захоплены Турцыяй, якая ператварыла яго ў апорны пункт для распаўсюджвання свайго ўплыву на Закаўказзе.
XIX стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]Падчас руска-турэцкіх войнаў XIX стагоддзя крэпасць Карс стала адным з галоўных аб’ектаў барацьбы на Каўказскім тэатры ваенных дзеянняў. У 1807 годзе рускія войскі беспаспяхова штурмавалі Карс.
У 1828 годзе горад быў узяты штурмам падчас руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў. Вернуты Турцыі па Адрыянопальскім дагаворы (1829).
У 1855 годзе, падчас Крымскай вайны, турэцкі гарадскі гарнізон пад камандаваннем Ізмаіл-пашы адбіў напады рускіх войскаў, але пасля пяцімесяцовай аблогі капітуляваў з-за голаду. Па выніках Крымскай вайны, пры падпісанні мірнага дагавора горад вернуты Турцыі.
Уваходжанне ў Расійскую імперыю
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 1877 года Карс быў узяты рускімі войскамі ў выніку імклівага штурму і паводле Сан-Стэфанскага мірнага дагавора 1878 года адышоў да Расіі.
У 1878—1917 гг. Карс — цэнтр Карскай вобласці Расійскай імперыі. Наваколлі горада актыўна засялялі рускія перасяленцы — у прыватнасці, малакане.
XX стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Брэсцкага дагавора 1918 года адышоў Турцыі разам з акругамі Батум і Ардаган.
Пасля паражэння ў Першай сусветнай вайне туркі пакінулі Карс, і ў горад уступілі англійскія войскі. У маі Карс быў перададзены Рэспубліцы Арменіі, і значная колькасць армян вярнулася ў свой родны горад.
У 1920 годзе Карс быў заняты турэцкімі войскамі. Паводле Карскага дагавора 1921 года ўвайшоў у склад Турцыі. Пад ціскам Савецкай Расіі Урад Арменіі быў вымушаны падпісаць Карскі дагавор 1921.
30 мая 1953 года СССР адмовіўся ад тэрытарыяльных прэтэнзій да Турцыі, у прыватнасці, на горад Карс.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на вышыні 1760 метраў, Карс мае горны клімат з рысамі кантынентальнага. Карс з’яўляецца адным з найбольш халодных гарадоў Турцыі. Зіма суровая, хоць адносна маласнежная, лета кароткае, з цёплымі, часам гарачымі днямі, але заўсёды халоднымі начамі. Вясна вельмі працяглая, замаразкі захоўваюцца аж да канца мая, але магчымыя нават у чэрвені. Восень надыходзіць рана.
Універсітэты
[правіць | правіць зыходнік]У Карсе размешчаны Каўказскі ўніверсітэт (Kafkas Üniversitesi) — буйная вышэйшая навучальная ўстанова[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Напачатку ХIХ ст. тут было 850 дамоў, у тым ліку 600 армянскіх (71 %).
Паводле перапісу Расійскай імперыі 1897 года насельніцтва горада 20 805 чалавек, з іх (па роднай мове) 10 305 (49.6 %) армяне, 3 483 (16.7 %) рускія (вялікаросы), 1 914 (9.1 %) украінцы (маларосы), 1 084 (5.2 %) палякі, 786 (3.7 %) туркі, 733 (3,5 %) грэкі і іншыя. Прычым практычна ўсе ўкраінцы, палякі і 79,3 % рускіх былі мужчынамі[8]. Пасля заваявання турэцкімі войскамі ў 1918—1920 гадах большая частка насельніцтва была забіта або сталі бежанцамі.
У наш час 20 % насельніцтва горада складаюць этнічныя азербайджанцы[9]. Пражываюць азербайджанцы пераважна ў кварталах (махаля) Енімахаля і Істас’ён. Тут сярод азербайджанцаў вылучаюць наступныя групы: Мала Мусалылар, Каракіліселілер, Кулубеглілер і Чабанкерэлілердылер. Гэтыя назвы адлюстроўваюць назвы абласцей і сёлаў, адкуль яны паходзяць[10].
|
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Будуецца чыгунка ў Грузію, складнік чыгункі «Баку — Тбілісі — Карс». Пасля заканчэння будаўніцтва будзе пушчаны цягнік Стамбул-Тбілісі-Баку.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Карс у культуры
[правіць | правіць зыходнік]- У Карсе адбываецца деянне рамана Архана Памука «Снег» (2002).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс сталіц армянскіх дзяржаў
- Карская вобласць
- Паўднёва-Заходняя Каўказская дэмакратычная рэспубліка
- Карская епархія
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.nufusune.com/merkez-ilce-nufusu-kars
- ↑ Room, Adrian (2003). Placenames of the World. McFarland. p. 178. ISBN 0-7864-1814-1.
- ↑ Tahir Sezen, Osmanlı Yer Adları (Alfabetik Sırayla), T.C. Başbakanlık Devlet Arşivleri Genel Müdürlüğü, Yayın Nu 21, Ankara, p. 287.
- ↑ Канстанцін Парфірародны. Аб кіраванні імперыяй. Гл.44. Пра краіну Апахуніс і пра крэпасці Манцікіерт, Перкры, Хдзіят, Халіят, Арцэс, Ціві, Херт, Саламас і Цэрмацу
(цит. по изданию: Константин Багрянородный. Об управлении империей. М. Наука. 1991 (пер. под. ред. Г. Г. Литаврина, А. П. Новосельцева)[Ведай], што архонт архонтаў сядзеў у Вялікай Арменіі, у крэпасці Карс, і валодаў як трыма вышэйназванымі крэпасцямі, Перкры, Халіятам і Арцэсам, так і Ціві, Хертам і Саламасам.
- ↑ Ашот — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Cyril Toumanoff. Armenia and Georgia // The Cambridge Medieval History. — Cambridge: 1966. — Т. IV: The Byzantine Empire, part I chapter XIV. — С. 593—637.:
Later, in the twelfth and thirteenth centuries, the Armenian house of the Zachariads (Mkhargrdzeli) ruled in northern Armenia at Ani, Lor’i, Kars, and Dvin under the Georgian aegis.
- ↑ Карс турецкий город Карс kars Архівавана 10 кастрычніка 2008.
- ↑ Первая всеобщая перепись населения Российской Империи, 1897 г. т.64 Карсская область. Н. А. Тройницкий, С.-Петербург, 1904 стр. 43
- ↑ Two vast and ugly blocks of stone
- ↑ Dr. Ahmet B. Ercilasun . Kars ili ağızları. — 29. — Ankara: Gazi Universitesi, 1983. — С. 46-49 (раздел «Kars Azerileri»). — 386 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карс, областной город Карсской области // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карс
- Карсская область // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (руск.)